Духавы аркестр Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа з праграмай "Магія музыкі кіно" сёння выступіць у Гродне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У праграме прагучаць папулярныя мелодыі з кінафільмаў і мультфільмаў. Аркестр выканае кампазіцыі са стужак "Піраты Карыбскага мора", "Авадзень", "Рамэа і Джульета, "Багемская рапсодыя" і іншых, а таксама мультфільмаў "Шрэк", "Аладзін" і не толькі. Знакамітыя матывы прагучаць для меламанаў усіх узростаў і густаў.
Аркестр сыграе і твор сучаснага амерыканскага кампазітара Лары Ніка "Канцэрт для ўдарнай устаноўкі і ансамбля". Ён складаецца з трох класічных частак і кожная знаёміць слухача з асобным напрамкам, стылем і жанрам музыкі: рок, вальс у джазавым стылі, хуткі свінг.
Канцэрт пачнецца ў 18.30 у ГЗК "Трыніці". Уваход на мерапрыемства свабодны.