banner

У гарадскім парку адкрылася дзіцячая пляцоўка (+відэа)

15 Августа’20
4427

Экалагічны фестываль у Свіслачы пачаўся з прыемнай падзеі. У гарадскім парку імя В. Тышкевіча ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылася дзіцячая пляцоўка.

Сталася. Месца для адпачынку дзяцей гатова прыняць гарэзлівых і шустрых хлопчыкаў і дзяўчынак.

– Для кожнага бацькі і маці няма нічога больш блізкага і дарагога, чым дзеці, – пры адкрыцці пляцоўкі адзначыў старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Мы, дарослыя, стараемся, каб гэты самы бесклапотны, запамінальны перыяд часу для кожнага чалавека быў напоўнены такімі падзеямі, якія было б прыемна ўспомніць на працягу ўсяго жыцця. Мы ўсе разумеем, што дзяцінства чалавеку даецца адзін раз, і якім яно будзе, у значнай ступені залежыць ад нас з вамі. Я як старшыня райвыканкама раблю і буду рабіць усё, каб дзяцінства маленькіх свіслачан было напоўнена прыемнымі эмоцыямі. Я ўпэўнены, што гэта пляцоўка будзе месцам прыцягнення маладых мам, бацькоў, маленькіх дзяцей. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтай святой справе. У добры шлях!




Аляксандр Людвігавіч запэўніў, што гарадскі парк і надалей будзе напаўняцца такімі карыснымі пляцоўкамі, якія будуць радаваць свіслачан.

Права перарэзаць чырвоную стужку прадастаўлена члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Шышко, старшыні райвыканкама Аляксандру Вярсоцкаму і юным свіслачанам.



Пляцоўка тут жа напоўнілася дзіцячымі галасамі. Мабыць, не было ў той дзень дзіцяці, якое бы прамінула гэта месца. Шчаслівыя дзеці, шчаслівыя і дарослыя! 











Марына ЯНЮК
Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК

Предыдущая статья

Депутаты и представители гражданского общества обсудили ситуацию в Беларуси