banner

Лёс нашай Свіслачы

08 Апреля’21
1065
Даведацца аб гісторыі і  легендах роднага краю, раскопках, стаць удзельнікам віртуальнага падарожжа па Свіслаччыне – усё гэта стала магчымым падчас дня інфармацыі «Свіслаччыны маёй мінулы лёс», прысвечанага да 765-годдзя Свіслачы.

Комплекснае мерапрыемства прайшло ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы, дзе загадчыца Тамара Янцэвіч расказала легенду ўзнікнення горада, пра яго першае ўпамінанне. А потым рабяты адправіліся ў віртуальнае падарожжа «Свислоччина – судьба и родина моя» з фотаздымкамі мінулай і сучаснай Свіслачы. Дзеці даведаліся пра гістарычныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне нашага краю і пра Свіслач сучасную.



Вучні 6 «Г» класа СШ № 2 з нецярпеннем чакалі выступленне работніка музея Людмілы Жук, якая распавяла пра самыя яркія гістарычныя моманты нашай роднай зямлі, пра ўнікальнасць прыроды і гісторыка-культурныя каштоўнасці. Цікава было ўбачыць старыя фотаздымкі і замалёўкі Свіслаччыны вядомага мастака Напалеона Орды і мемуарыста Вітальда Карпызы. Затым Людміла Георгіеўна прадэманстравала экспанаты з гістарычных раскопак, якія праводзіліся ў 2017 годзе. 



Таксама ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава для наведвальнікаў  «Свіслаччына – цудоўная кветка вянка Беларусі», прысвечаная розным этапам гісторыі нашага краю. 
Асаблівую ўвагу дзеці звярнулі на фотакалаж «Гісторыя ў кадры», які распавядае пра ўзнікненне Свіслачы, яе гісторыю, выдатных людзей, якія пакінулі след у яе развіцці і станаўленні.

Хочацца адзначыць, што менавіта такія мерапрыемствы даюць магчымасць нашым дзецям дакрануцца да гісторыі роднага краю, абуджаюць іх патрыятызм.
 
Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

В сфере особого внимания: посевная и другие работы на полях, сокращение «пьяных» ДТП и акция «Берегите детей», профилактика опасных весенних палов