Сёння ў рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё!" у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту філіяла гарадскога пасёлка Поразава прайшоў “Бульбяны фэст”.
У гэты дзень філіял ператварыўся ў чароўнае месца, дзе панавала атмасфера радасці і цяпла. Тут сабраліся людзі старэйшага ўзросту, аматары беларускай стравы. Чаго толькі не было на стале! Гэта і класічныя дранікі, і духмяная запечаная бульба, і вытанчаныя «мядзвежыя лапы» і блінцы з бульбай і грыбамі, і арыгінальныя запяканка і пернікі. Кожная страва была прыгатавана з душой і майстэрствам.
Наведвальнікі з задавальненнем расказвалі пра сакрэты сваіх рэцэптаў з самага любімага для кожнага беларуса прадукта – бульбы, дзяліліся кулінарнымі знаходкамі. І па традыцыі, як на кожным мерапрыемстве, якія праходзяць ў філіяле, гучалі беларускія народныя песні.
Свята атрымалася яркім і насычаным. Усе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарад энергіі, якога хопіць, на доўгі час.
Служба інфармацыі “СГ”





