banner

Гучнае слова газет і часопісаў

17 Июля’20
1184

Прэс-дайджэст «Калейдаскоп падзей, гісторый і адкрыццяў», агляд-знаёмства «Ёсць парад карысных многа гаспадару ў дапамогу», гадзіна інфармацыі і рэкламы «Літаратурна-мастацкаму часопісу «Нёман» – 75 гадоў» і анлайн-сустрэча з журналістам «Свіслацкай газеты» – усё гэта змясціў дзень перыёдыкі «Гучнае слова газет і часопісаў», наладжаны ў Свіслацкай раённай бібліятэцы.

Удзельнікамі падрыхтаваных мерапрыемстваў сталі наведвальнікі бібліятэкі рознага ўзросту. Так, рабяты, што адпачываюць у лагеры «Расток» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, завітаўшы ў храм кнігі, змаглі папоўніць свае веды аб перыёдыцы, пагартаць часопісы і газеты для дзяцей і юнацтва, якія выпісвае бібліятэка.   



Асаблівая ўвага у гэты дзень была накіравана на выданні-юбіляры – часопіс «Хозяин», якаму сёлета спаўняецца 95 гадоў, і «Нёман», гісторыя якога налічвае сем з паловай дзясяткаў гадоў, ні больш ні менш – равеснік Вялікай Перамогі (менавіта ў 1945-м нарадзіўся альманах «Отчизна», што ў 1960-м пачаў выходзіць пад назвай «Нёман»). Бібліёграф Іна Цюляева пазнаёміла слухачоў з гісторыяй выданняў і іх зместам.


Далучылася да бібліятэчнага дня перыёдыкі і «Свіслацкая газета». Падчас анлайн-сустрэчы журналіст раёнкі распавёў аб тым, што сёння мясцовы сродак масавай інфармацыі прапануе дзіцячай і маладзёжнай аўдыторыі.

Наталля ТУРКО

Фота аўтара

Предыдущая статья

В д. Занки горела хозяйственная постройка