Сёлета ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праходзіць рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка», заснавальнікі якога Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Удзельнічаюць у творчым мерапрыемстве навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усёй Беларусі.
«Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» – пад такім дэвізам у канцы красавіка прайшоў раённы этап конкурсу на базе СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслач.
Адбылося сапраўднае свята роднай мовы і паэтычнага слова, цікавае і рамантычнае, удзельнікамі якога сталі вучні чатырох узроставых груп з першага па дзясяты клас. Пранікнёна гучалі творы беларускіх класікаў. Выступленні ацэньвалісь кампетэнтным журы па наступных крытэрыях: глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэкста твора і артыстызм выканання.
Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 3.05.2017 г.