banner

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

06 Февраля’17
3550

 

2 лютага 2017 года адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і святкаванні 500-годдзя беларускага кнікадрукавання, якое правялі два сустаршыні -- Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіставаўна Ананіч і Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў.

 

Удзел у пасяджэнні прынялі члены аргкамітэта і запрошаныя:

 

Андрэй Кунцэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Уладзімір Прывалаў, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Уладзімір Пенін, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама;

Уладзімір Андрыевіч, дырэктар УП "Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі";

Аляксандар Бадак, дырэктар УП "Мастацкая літаратура";

Міхаіл Баразна, рэктар установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў";

Святлана Балак, в.а. начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама;

Ларыса Бельская, начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

Таццяна Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама;

Наталля Задзяркоўская, начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

Уладзімір Карачэўскі, дырэктар дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі";

Аляксандр Карлюкевіч, намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Алена Клімовіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама;

Раман Матульскі, дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";

Алена Паўлава, начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыіі Рэспублікі Беларусь;

Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар установы "Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь", старшыня Асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў";

Алег Рыжкоў, дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь".

 

Міністр інфармацыі Л.С.Ананіч у сваім выступленні адзначыла што тэма падрыхтоўкі і святкавання ў 2017 годдзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прапрацавана з зацікаўленымі. Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры падтрымалі дадзеную ініцыятыву.

 

Улічваючы значнасць маючага адбыцца юбілею, неабходнасць каардынацыі дадзенай работы на самым высокім дзяржаўным узроўні, 24 студзеня 2017 года прынята Распараджэнне Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь "Аб стварэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", якое было распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 года № 1545 і ўзгоднена з усімі зацікаўленымі.

 

Ужо сёння дадзеная тэма знаходзіць шырокае адлюстраванне ў канцэпцыях правядзення такіх буйных культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў, як Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, Дзень беларускага пісьменства, рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў", дабрачынны Калядны бал кнігі і аўкцыён кнігі і іншыя.

 

Міністэрствам інфармацыі, сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі, распрацаваны праект Плана мерапрыемстваў па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У.Святлоў у сваім выступленні звярнуў увагу на наступнае. Адзначэнне юбілею беларускага кнігадрукавання і ўшанавання памяці яго заснавальніка Францыска Скарыны ўжо мае сваю гісторыю.

 

Навуковае асэнсаванне ролі дзейнасці Скарыны адбылося пры падрыхтоўцы да 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, калі ў 1925 годзе Інстытут беларускай культуры, выконваючы пастанову Савета Народных Камісараў БССР, падрыхтаваў і выдаў зборнік, прысвечаны гэтай даце. У той жа час былі набыты дзесяць выданняў Скарыны, якія і дагэтуль беражліва захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ).

 

Да паўтысячагадовага юбілею беларускага кнігадрукавання мы падыйшлі з пэўнымі дасягненнямі. Дастакова ўспомніць рэзанансную выстаўку пражскіх выданняў Скарыны з фондаў бібліятэкі Вярхнелужыцкага навуковага грамадства (г.Гёрліц, Германія), якая экспанавалася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў 2012 годзе. З 2010 года, згодна Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі на 2010-2015 гады", у складзе электроннай бібліятэкі НББ ствараецца тэматычная калекцыя "Скарыніана", якая сёння ўключае 94 лічбавыя копіі выданняў Скарыны і літаратуру пра яго. Ужо добра вядомы ў нашай краіне і па-за яе межамі праект па факсімільным узнаўленні кніг Скарыны і выданні ўсёй яго спадчыны, які працягваецца пры фінансавай падтрымцы аднаго з банкаў (на сённяшні дзень выдадзена 20 тамоў, усяго запланаваны 21 том). Гэты спіс сумесных напрацовак можна працягваць.

 

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта выступілі: Аляксандр Карлюкевіч намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Карачэўскі дырэктар дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі", Ларыса Бельская начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншыя.

 

Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт 2 лютага 2017 года зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Предыдущая статья

В расцвете сил и полна энергии