banner

З Днём Перамогі, салдат!

25 Мая’10
2193

З Днём Перамогі, салдат!Як толькі пераступаеш парог іх дому, разумееш, якая важная для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ўвага з боку чужых людзей. Ніводзін з іх не сустрэў нас без слёз на вачах. Гэта былі слёзы радасці і смутку. Радасці — ад таго, што праведалі, не забылі. Смутку — ад таго, што балюча ўспамінаць гады ваеннага ліхалецця, калі гублялі сваіх родных, блізкіх, аднапалчан. Немагчыма паверыць, што праз некалькі гадоў нам не будзе ў каго запытаць: «Як ваявалася? Дзе сустрэлі Перамогу?» І пакуль яны ў нас ёсць, мы павінны даражыць імі, паважаць і дапамагаць.

Напярэдадні 65-гадовага юбілею Вялікай Перамогі на Свіслаччыне па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» стартавала акцыя «З Днём Перамогі, салдат!». Адзін з накірункаў акцыі — ушанаванне ветэранаў, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Запрашэнне да ўдзелу ў акцыі ахвотна прыняла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі І. А. Трафімік.

Аб'езд ветэранаў пачаўся з Нязбодзіцкага і Дабравольскага сельскіх Саветаў. Першым віншаванні, паштоўку і сувенір ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якія ўручыла яе старшыня А. У. Пракопік, прымаў Пётр Васільевіч Пакутнік з Дрэчан (на здымку зверху).

З Днём Перамогі, салдат!— Сёння мы аб'ядналіся для прадаўжэння святой справы, якую пачалі вы, і гатовы аддаць усе свае сілы ў імя свабоднай, моцнай і квітнеючай Беларусі, — звярнулася да ветэрана Алена Уладзіміраўна. — Дазвольце пажадаць вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабра і міру, каб абавязкова сустрэлі 70-гадовы юбілей Перамогі.

Тэкст і фота Алены КЕДЗІК.

Предыдущая статья

День Победы в Свислочи. Фотоотчет