banner

Адным талентам больш

04 Февраля’10
2282

Адным талентам большЁсць на нашай Свіслаччыне таленты, хто б сумняваўся! Адзін здольны да спорту, другі — да музыкі, а трэцяму па душы мастацтва. Апошнім і захапляецца Г. У. Васілеўская. Мабыць, нямногім знаёма гэта прозвішча. А вось магчымасць дакрануцца да творчасці Галіны Уладзіміраўны з'явілася ў кожнага жыхара раёна. Напярэдадні Новага года ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Души прекрасные порывы в работах Галины Василевской». Як тонка і глыбока павінен адчуваць чалавек тую карціну, якую піша. І трэба сказаць, у Галіны Уладзіміраўны гэта атрымліваецца на «выдатна».

Яшчэ ў школе настаўнікі заўважалі, што ў Галіны Уладзіміраўны ёсць талент да малявання. Але за працай не было часу займацца жывапісам. І толькі ў сталым узросце яна зразумела, што пара брацца за пэндзаль. Спачатку Галіна Уладзіміраўна спрабавала пісаць акварэллю, паступова пераходзіла на масла. Праз кнігі знаёмілася з творчасцю вядомых мастакоў. Заўсёды здзіўлялася таленту тых, якія пісалі па памяці. Пакуль пісаць карціны ў Галіны Уладзіміраўны атрымліваецца толькі з натуры альбо з фотаздымкаў. Ды і часу на адну карціну затрачваецца шмат, яшчэ практыкі не хапае. Мастачка вельмі любіць кветкі, таму і пішуцца яны лепш за іншыя карціны. Ёсць у яе скарбонцы прыгожыя пейзажы, нямнога партрэтаў. «Малюю толькі тых людзей, у каго на твары шчырая ўсмешка», — адкрыта кажа Галіна Уладзіміраўна.

Хто сапраўды зацікавіўся творчасцю мастачкі, наведайце гісторыка-краязнаўчы музей, не пашкадуеце.

Тэкст і фота Алены КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Свислочская лыжня - 2010