banner

Мы побач, мы з вамі

15 Июля’12
1989

Мы побач, мы з вамі

Каб народная скарбонка не пусцела

Сельская бібліятэка i клуб у вёсцы Ханчыцы прыкладаюць шмат намаганняў для папулярызацыі беларускамоўных твораў айчынных пісьменнікаў i паэтаў. I гэта не толькі асобныя мерапрыемствы, якія ладзяцца падчас нацыянальных святаў i літаратурных юбілеяў, а мэтанакіраваная праца па прапагандзе i захаванні кніжных багаццяў, адраджэнні нацыянальнай культуры, захаванні гістарычнай памяці продкаў, скарбаў роднага краю.
Праз мерапрыемствы, якія праводзяць бібліятэка i клуб, выхоўваем павагу да сваёй Радзімы, яе гісторыі, культуры, яе працавітых людзей.
Бібліятэку i клуб наведваюць людзі рознага ўзросту i розных катэгорый. Некаторыя з ix з’яўляюцца актыўнымі чытачамі мастацкай, класічнай, дзіцячай літаратуры, іншыя любяць чытаць чacoпісы i газеты. Моладзь цікавіцца не толькі кніжкамі, але i рознымі цікавымі конкурсамі, гульнямі, ахвотна ўдзельнічае ў рабоце гурткоў мастацкай самадзейнасці, прыкладнога мастацтва “Кудесница” i іншых.

Сям’я – усяму аснова

Ёсць катэгорыя наведвальнікаў, якія прымаюць удзел у культурным жыцці цэлымі сем’ямі. Міхаіл Уладзіміравіч i Ірына Васільеўна Хлусевічы на працягу многіх гадоў з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі, членамі сямейнага аматарскага аб’яднання “Я+Ты=Мы”, удзельнікамі розных клубных i бібліятэчных мерапрыемстваў.
Сям’я Хлусевічаў лічыцца апякунскай. Бацькі выхавалі і вывучылі сваіх родных сына i дачку i далі ім пуцёўку ў жыццё. Дзеці разляцеліся, як птушкі, па сваіх гнёздах. А Ірына і Mixaіл не змаглі раўнадушна глядзець на лёс дзяцей-сірот. Спачатку iм давялося выхоўваць двух свaix пляменнікаў, у якіх памерла маці і іншых блізкіх не было. Гэтыя два асірацелыя дзіцяці знайшлі ў сям’і Хлусевічаў ласку i дабрыню, навучыліся паважаць людзей, сумленна жыць i працаваць. Яны атрымалі адукацыю, уладкаваліся на працу, стварылі здаровыя сем’і. Mixaіл і Ірына засумавалі, але ненадоўга. Яны вырашылі дапамагчы яшчэ аднаму няшчаснаму хлопчыку — маленькаму Miшу. Забралі яго з інтэрната, акружылі любоўю i пяшчотай.

Італьянскія канікулы – бязмежная любоў

Аднойчы Мішка паехаў на аздараўленчы сезон у Італію. Там ён пазнаёміўся з італьянскай сям’ёй, у якой не было сваіх дзяцей. Маёр паліцыі Марэцці Mipнa і вадзіцель Гульлельмо Рамуальдзі з вялікай радасцю прынялі беларускага хлопчыка ў сям’ю, пазнаёмілі са сваім горадам Фарлі, навучылі размаўляць па-італьянску.
На працягу некалькіх гадоў Miшка на летнія канікулы адпраўляўся ў сонечную Італію, дзе яго з нецярпеннем чакалі. Ён усё больш i больш прывыкаў да той шчырай i добразычлівай сям’і і амаль што поўнасцю асвоіў італьянскую мову.

З сонечнага горада Фарлі – у гасцінную Беларусь

У гэтым годзе італьянцы Марэцці i Гульлельмо вырашылі прыехаць у Беларусь i паглядзець, дзе жыве Miшка, беларускі хлопчык, якога яны штогод прымаюць у сябе. Замежныя госці прыехалі ў вёску Ханчыцы ў канцы красавіка. Сустрэлі ix тут сардэчна i хлебасольна, пазнаёмілі з мясцовымі жыхарамі i адметнымі мясцінамі. Не абыйшлі ўвагай сельскі клуб i бібліятэку. Італьянцы з цікавасцю разглядалі кніжныя выставы i вырабы ўдзельнікаў творчых гурткоў. У кароткім дыялогу работнікаў клуба i бібліятэкі з італьянскімі гасцямі перакладчыкам быў

Miшка, які прыемна здзівіў сваімі пазнаннямі замежнай мовы.

На памяць пра сустрэчу мы падарылі італьянскім гасцям сувеніры: фотаальбом “Свіслач i ваколіцы”, дрэўца з бicepy ў дэкаратыўным кошыку – творчую работу ўдзельнікаў гуртка “Кудесница”. Зрабілі некалькі здымкаў нашага клуба i бібліятэкі, якія таксама будуць напамінаць гасцям аб візіце ў гэты гасцінны куточак Свіслацкай зямлі.

P.S. Сям’я Хлусевічаў у красавіку папоўнілася яшчэ двума дзеткамі – брацікам i сястрычкай. Дай Бог iм шчасця, дабрыні i любові.

Марына КАЛОША, Вольга РАДЭЦКАЯ, работнікі Ханчыцкага сельскага клуба і бібліятэкі.

На снимке: здымак на памяць аб цёплай сустрэчы.

Предыдущая статья

Душа коллектива: Районная ветеринарная станция