Паважаныя нашы падпісчыкі і чытачы!
Запрашаем Вас да ўдзелу ў творчым праекце, прымеркаваным да Году кнігі. У ім мы прапануем Вам падзяліцца сваімі ўспамінамі, уражаннямі ад сустрэч з вядомымі беларускімі і замежнымі пісьменнікамі і паэтамі.
Напішыце нам, калі адбылася гэтая сустрэча, апішыце яе абставіны, удзельнікаў, а галоўнае – свае ўражанні. Выкажыце свае меркаванні наконт таго, якую ролю ў Вашым жыцці сыграла гэтая сустрэча, асоба пісьменніка, і наогул аб уплыве на Ваш светапогляд Яе Вялікасці Кнігі. Калі ў Вас захаваліся фотаздымкі з сустрэчы, яны вельмі будуць дарэчы (абяцаем іх пасля выкарыстання вярнуць у вашы сямейныя фотаальбомы).
Будзем з нецярпеннем чакаць Вашых допісаў, якія апублікуем на старонках газеты. Вельмі спадзяёмся, што разам мы зможам стварыць цікавую гісторыю пад назвай “Незабыўныя сустрэчы”.
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»