20 ліпеня ў г.п.Поразава пройдзе свята ганчара «Мастацтва гліны і агню»

15 Июля’25
183
Тут вы зможаце акунуцца ў атмасферу старажытных традыцый, пазнаёміцца з мастацтвам ганчарнай справы і атрымаць асалоду ад займальнай праграмы свята ганчара «Мастацтва гліны і агню».

Што чакае  гасцей?
  • Майстар-класы па вырабе керамічных вырабаў ад вопытных майстроў-ганчароў;
  • Выстаўка-продаж унікальных аўтарскіх работ;
  • Канцэрты  калектываў аматарскай творчасці;
  • Кірмаш рамесных тавараў і сувеніраў ручной працы;
  • Вясёлыя конкурсы і гульні для дзяцей і дарослых;
  • Магчымасць паспрабаваць стравы традыцыйнай  кухні – элементы нематэрыяльнай культурнай  спадчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.
Далучайцеся да нас і адчуйце дух сапраўднай народнай творчасці! Мы чакаем усіх ахвочых правесці незабыўны дзень у цёплай атмасферы свята!

Предыдущая статья

Александр Лукашенко встретился с ректором Пекинского университета Гун Цихуаном