
Хочацца адзначыць усіх удзельнікаў «Песеннага марафона», тых, хто на радыё «Свіслач», прадэманстраваў свае музычныя здольнасці, стаў вядомым на ўвесь раён. Самым малодшым канкурсантам, які выканаў песню «Мама, ты не права», быў Цімафей Панізнікаў. А самымі старэйшымі — сям’я Івана і Ніны Баралёў («Судьба»). Удзельнічалі ў конкурсе настаўнік хіміі і біялогіі Аляксандр Лічык («Актриса»), супрацоўнік РАУС Уладзімір Салагубік («Жена офицера»). Да спадобы прыйшоўся конкурс пенсіянерцы з в. Задваране Надзеі Немец, якая выканала песню «Дубок».
Прыемна, што ў нашым раёне знайшліся сапраўдныя аматары музыкі. Яны парадавалі сваімі песнямі не толькі слухачоў раённага радыё, але і чытачоў раёнкі, знаёмых, сяброў, блізкіх, аднасяльчан.
Дзякуй вам усім і з Новым годам!
А. КЕДЗІК.
Фота В. БУБЕНЧЫК.
Фота В. БУБЕНЧЫК.