banner

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

09 Декабря’17
1402

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

Сектар культуры і вольнага часу ў аграгарадку Грынкі запрасіў дзяцей і падлеткаў 9 снежня на Свята вандроўнікаў "Каб любіць Беларусь". Сёлета ў клубе з'явілася новае аматарскае аб'яднанне "Турыстычная гасцёўня", у якім удзельнікі завочна вандруюць па гарадах Беларусі, даведваюцца пра цікавыя легенды ці гістарычныя звесткі.

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

 

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

 

Напрыканцы года для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання і для членаў другіх дзіцячых клубаў і ладзілася такое свята. Па-першае, дзеці таксама зрабілі падарожжа з "вясёлым збанком" у мястэчка Поразава і даведаліся пра чорна-дымленую керміку сям'і Шопікаў, пра цікавы музейны куточак Поразаўскай бібліятэкі "Мастацтва гліны і агню".

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

 

Свята для сапраўдных вандроўнікаў

 

А потым адбыўся вясёлы конкурс на лепшага вандроўніка. У ім удзельнічалі Аляксандр Дубынін, Аляксандр Пракопік, Дар'я Жук, Алёна Акудовіч, Надзея Пракопік і Віталік Франкоўскі. Ім трэба было паказаць свае веды ў падрыхтоўцы юшкі, звязаць самую доўгую вяроўку, каб выратаваць сябра, сабраць у паход меньшую сястру ці брата, назбіраць як мага больш яблыкаў. У заключным конкурсе "Сто сяброў" ужо змагаліся толькі Аляксандр Дубынін і Віталік Франкоўскі, перамогу атрымаў апошні. Ён і быў узнагароджаны памятным сувенірам – лягушкай-падарожніцай. Напрыканцы свята дзеці пазнаёміліся з цікавымі кнігамі мясцовай бібліятэкі, якую падрыхтавала Ж. Філіновіч, і ўсе разам галосна чыталі вершы Алеся Ставера: "Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць!.."
Марыя САМАЛЕВІЧ.

Предыдущая статья

Интернет не во вред