подписка на «СГ»
Радзіма мая –
той дзіўны куточак,
Дзе нарадзіўся я,
маленькі чалавек.
Дзе калыхала мяне маці,
вадзіла ў садочак
Ды казкі казала,
што жывуць з века ў век.
Пра шчасце, падман
і пра каханне,
Што так рэдка бывае
ў нашым жыцці.
Калі прыйдзе – спяшаемся
мы на спатканне
З каханай, каб апынуцца
ў тым забыцці.
Пра хараство той дзівоснай
прыроды,
Што не кранаюць ніколі
нягоды.
Бо ёсць у нас столькі
чароўных мясцін,
Дзе ўсе разам жывуць, як адзін.
Дзе палеткі шумяць і
квітнеюць лугі,
Ды спеў птушак чуваць
у сасновым бары.
А рачулка-чарадзейка
заліхвацкі міргае
Ды падлеткаў купацца
да сябе запрашае.
Сярод гэтага хараства
я даўно ўжо жыву
І з сям’ёю прыроду,
як магу, берагу.
Бо не хочацца мне,
каб праз сталецці
Мой дзіўны куточак
захліпнуўся ў смецці.
А хачу я, каб мая
малая радзіма
Жыла і квітнела, ды дзетак
расціла.
Каб Гасподзь не прынёс
да нас усіх вайны,
Катаклізмаў альбо
міжнацыянальнай разні.