banner

Сімвалы майго краю

20 Января’21
1034
Паважаць сімвалы сваёй дзяржавы можна толькі тады, калі добра ведаеш гісторыю іх паходжання, калі беспамылкова ўмееш адрозніваць іх сярод сімвалаў іншых дзяржаў. 

Рэспубліка Беларусь – гэта краіна, дзе жыву я, жывуць мае родныя, сябры. Яе называюць Айчынай, таму што нашы бацькі, дзяды, прадзеды любілі, жылі і працавалі тут, абаранялі яе для будучых пакаленняў. Мае аднакласнікі і я з гонарам называем  Беларусь нашай Радзімай, таму што  нарадзіліся тут. Мы ганарымся яе дзяржаўнымі сімваламі, якія прыйшлі да нас з далёкага мінулага і сталі часткай гісторыі, адлюстраваннем думак і патрыятычных пачуццяў грамадзян краіны. 

Вельмі важна ведаць, паважаць гісторыю сімволікі Беларусі, а таксама сваёй малой радзімы. Гэта вобраз краю, дзе ты жывеш. Мяне і савет школьнага музея зацікавіла тэма “Сімволіка малой радзімы”.

Працуючы над праектам, мы паглыбілі веды аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з сімволікай раёна. У ходзе працы над праектам  зразумелі, што для заняткаў краязнаўствам не трэба вялікіх выдаткаў, а дастаткова больш уважліва прыгледзецца да людзей, якія жывуць вакол, пакапацца ў падшыўках старых газет, здзейсніць невялікую пешую экспедыцыю па родным краі. І тады малая радзіма адкрые мноства сваіх таямніц, мноства такіх фактаў, якія выклікаюць любоў і павагу да роднай зямлі, гонар за яе гісторыю і культуру. І раптам стане зразумела, што без тваёй  малой радзімы гісторыя Беларусі была б няпоўнай, што ўся вялікая дзяржава складаецца з мноства такіх маленькіх непаўторных куткоў. Зменіцца стаўленне да роднага краю, узнікне неабходнасць беражлівага абыходжання з ім як з унікальным месцам, без якога наша Беларусь была б, несумненна, бяднейшай.

У ходзе даследчай работы мы зразумелі, што герб і сцяг кожнага горада можа расказаць пра яго гісторыю. Яны з’яўляюцца сімваламі пераемнасці, надаюць сілу і непарушнасць, адзінства і духоўную агульнасць. З цягам часу герб толькі павялічвае сваё значэнне і каштоўнасць, далучаючы да сябе вартасці і заслугі наступнага пакалення. 

Дзякуючы праекту “Сімволіка малой радзімы” мы паглыбілі свае веды па даследуемай тэме. Аб сімволіцы мы расказваем сваім сябрам і аднакласнікам, хочам, каб яны любілі сваю радзіму  так, як і мы. 

Кацярына РАМАНЧУК, вучаніца 8 класа Дварчанскага ДС БШ, член савета музея школы

Предыдущая статья

Куда ушла вода?
Похожие новости