banner

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1804 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2378

21 Января’21
465

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1804 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2378. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 232 298 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 216 744 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1619 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 16 594 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 311 968 тэстаў.

Предыдущая статья

Основные положения проекта программы социально-экономического развития Республики Беларусь на 2021—2025 годы