banner

Свята для смелых і мужных

01 Марта’19
1405

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл у Грынкаўскім ДС СШ прайшло спартыўнае мерапрыемства для навучэнцаў 2-7 класаў.        

У спартыўна-гульнявой праграме “Хлопчыкі, наперад!», прынялі ўдзел не толькі хлопчыкі, але і іх таты. На свята прыйшлі таксама мамы.

Каманды «Зорка» і «Усмешка» спаборнічалі ў розных конкурсах: паласа перашкод, скачкі ў мяшках, камбінаваная эстафета, шыфравальшчык, Што? Дзе? Калі?, мішэнь. Завіталі на святочнае мерапрыемтва казачныя героі.


Добры настрой гасцям і ўдзельнікам святочнай праграмы дарылі самадзейныя артысты, дзяўчынкі пачатковых класаў. Свята атрымалася цікавым і захапляльным і пакінула шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Жанна ШЫДЛОЎСКАЯ, настаўнік пачатковых класаў Грынкаўскага ДС СШ.

Предыдущая статья

Вы знаете не понаслышке о войне... (видео)