banner

Кожны час выбірае сваіх герояў

27 Февраля’19
1663

У Дварчанскім ДС БШ з 14 па 23 лютага прайшла дэкада “Непераможная і легендарная”, прысвечаная 30-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Адкрыў дэкаду слайд-экскурс “Афганская вайна 1979–1989 гг.”. 15 лютага для вучняў 5–9 класаў прайшоў урок мужнасці “У кожным часе свае героі”, дзе навучэнцы пазнаёміліся з фота- і відэаматэрыяламі аб падзеях Афганскай вайны, удзельнікамі якой былі і выпускнікі школы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых байцоў. 


Усе навучэнцы пабывалі ў школьным музеі на экскурсіі “Афганская памяць і боль”, дзе таксама размясцілася выстава малюнкаў малодшых школьнікаў на тэму “Вайна і Перамога вачамі дзяцей”.

 У рамках абласной акцыі "Агні памяці" прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Працягнула дэкаду спартыўнае мерапрыемства “Мы – будучыя абаронцы Айчыны”, на якім навучэнцы 5–8 класаў спаборнічалі ў стральбе і скачках у даўжыню. Свае перамогі вучні прысвяцілі памяці воінаў–інтэрнацыяналістаў. Дзевяцікласнікі актыўна ўдзельнічалі ў раённай віктарыне “Бітва за Беларусь”.

У шосты школьны дзень вучняў пачатковых класаў сабраў турнір “А ну-ка, хлопчыкі!”, а навучэнцаў 5–9 класаў – тэматычны вечар “Рыцарскі турнір”. У конкурсных праграмах хлопчыкі дэманстравалі свае навыкі, сілу, спрыт, смеласць, каб заваяваць званне сапраўднага абаронцы.


   
Святлана МАЕР, настаўнік гісторыі Дварчанскага ДС БШ.

Предыдущая статья

Чтоб стать мужчиной, мало им родиться (+ видео)