banner

Першы вераснёўскі званок паклікаў на ўрок

01 Сентября’18
1975

Першы вераснёўскі званок паклікаў на ўрокВось і скончыліся летнія канікулы. Для дзяцей і настаўнікаў распачаўся новы навучальны год, які адкрыў першы вераснёўскі званок. 

 

 

 

 

 

 


Радасць гэтай урачыстай падзеі з самым вялікім дружным калектывам настаўнікаў і вучняў раёна, другой гарадской школы, прыйшоў падзяліць старшыня райвыканкама Уладзімір Анішчык. А школа сапраўды вялікая: сёлета тут будзе навучацца 728 вучняў.

 


– Невыпадкова на першы званок я прыбыў у вашую адукацыйную ўстанову. Адбылося аб’яднанне дзвюх гарадскіх школ, – зазначыў Уладзімір Сяргеевіч. – Для паспяховай прафесійнай дзейнасці педагогаў і якаснага навучання дзяцей у дадзенай адукацыйнай установе ёсць неабходная матэрыльна-тэхнічная база, школа можа ганарыцца высокапрафесійнымі спецыялістамі, таленавітымі вучнямі і перспектыўнымі спартсменамі. Педагагічным калектывам назапашаны багаты вопыт работы ў арганізацыі профільнага навучання. Радуе, што ў гэтым годзе ва ўстанове будуць дзейнічаць аграрны клас і клас прафесійнай падрыхтоўкі трактарыстаў і швачак. Гэта тыя прафесіі, якія так неабходны нашаму раёну.  


З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік адддзела адукацыі райвыканкама Людміла Буяк, выказаўшы спадзяванні, што ў будучым СШ № 2 ім. М. Масонава высока заявіць пра сябе. Бо менавіта тут злучыліся два выдатных, творчых калектывы другой і трэцяй гарадскіх школ. 

 
– Упэўнена, што абодва калектывы ў моцным саюзе, дапамогуць дасягнуць вучням найвышэйшых рэзультатаў у вучобе і пазакласнай дзейнасці, – выказала сваю кропку гледжання Людміла Раманаўна.    


На лінейцы словы віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года ў адрас настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў гучалі і ад начальніка мытнага паста “Ваўкавыск” Уладзіміра Зінкевіча, настаяцеля каталіцкай царквы ксяндза Валерыя, начальніка РАНС Сяргея Млёніка, які дарэчы ўручыў падарункі першакласнікам, і іншых паважаных гасцей, прыбыўшых на ўрачыстасць.

 

 

 
Шэраг ўзнагарод па выніках мінулага навучальнага года атрымалі педагогі і вучні, а першакласнікі свой першы спецыяльны падручнік ад Прэзідэнта краіны “Беларусь – наша Радзіма”. Яго і іншыя падарункі ўручылі самым маленькім удзельнікам мерапрыемства старэйшыя сябры – адзінаццацікласнікі.

 

 

 

 

 


Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Дан старт новому учебному году