banner

Памяць у нашых сэрцах

02 Июля’20
1612

Прайшло шмат часу, але памяць захоўвае ўспаміны аб часах, калі ва ўпартай барацьбе з ворагам нашы суайчыннікі здабывалі мір і свабоду для нас. Гэта проста нельга забыць, аб мужнасці салдат і афіцэраў нам нагадваюць маўклівыя сведкі тых падзей.


Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь удзячныя жыхары раёна ўсклалі кветкі да помнікаў і абеліскаў. Аддаць даніну павагі вызваліцелям зямлі ад фашысцкіх захопнікаў прыйшлі старшыні сельскіх Саветаў, вучні ўстаноў адукацыі Свіслаччыны, прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў. Боль і смутак у вачах, а на сэрцы – успаміны пра падзеі жудасных і крывавых баёў, падчас якіх загінулі іх родныя і блізкія людзі.   








Для кожнага грамадзяніна Беларусі 3 ліпеня вельмі важная дата. Яна сімвалізуе сабой права звацца незалежным чалавекам, які шчасліва жыве пад мірным небам, не ведаючы пра вайну. Гэту магчымасць нам падаравалі нашы бацькі і дзяды. Дык будзем берагчы памяць аб іх, як найвялікшую каштоўнасць, каб потым перадаць нашым нашчадкам!   

 Уладзімір МІХАЛЬЧЫК

Предыдущая статья

Свислочская ЦРБ вернулась к обычной работе с 1 июля