banner

Падзяка ад старшыні Палаты

17 Мая’22
1637

Высокую ўзнагароду – Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі – атрымала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ірына Паўлючэня.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дэлегацыі Гродзенскай вобласці з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерыем Міцкевічам. У ліку дэлегатаў – свіслацкі ідэолаг Ірына Паўлючэня.



У рамках прыёму дэлегацыя азнаёмілася з работай дэпутацкага корпуса, наведала музейную экспазіцыю Палаты прадстаўнікоў, залу пасяджэнняў, Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь.

Валерый Міцкевіч падзякаваў актывістам рэгіёну за няпростую працу, дакладнае і ўмелае кіраўніцтва ўсімі працэсамі ў адказны перыяд работы над праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўручыў ім Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі – за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Наталля ТУРКО

Предыдущая статья

Спасатели-пожарные потушили горящее авто в Свислочи