banner

Дождж і снег прагназуюць у Беларусі 1 красавіка

31 Марта’22
276

Сіноптыкі прагназуюць дождж і снег у Беларусі 1 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 1 красавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па паўднёвай палове, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі будуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Удзень па Брэсцкай вобласці месцамі моцны мокры снег. Уначы і раніцай прагназуецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, удзень месцамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 па поўначы да плюс 3 па паўднёвым усходзе. Удзень - ад 1 да 7 градусаў цяпла.

Предыдущая статья

Необходимая сумма на лечение Вани Матыса из Мостов собрана, вскоре семья отправится в Германию