banner

Пачытаем?

06 Января’18
1493

У век камп’ютарных тэхналогій людзі ўсё радзей сталі звяртацца да кнігі, часопісаў, газет. Большасць інфармацыі, а асабліва моладдзю, чэрпаецца з інтэрнэт-крыніц. Аднак ёсць сярод нас і тыя, хто не ўяўляе сваё жыццё без кнігі і паходаў у бібліятэку. Вучонымі даўно даказана, каб захаваць яснасць розуму на працягу ўсяго жыцця, неабходна пастаянна развіваць мозг. А адзін з лепшых спосабаў дасягнуць гэтай мэты – рэгулярна чытаць кнігі. Дык давайце рабіць гэта разам у перадачах раённага радыё ў рубрыцы “Чытаем разам – чытаем услых”!


Па ўмовах конкурсу вам неабходна прыйсці ў рэдакцыю “Свіслацкай газеты” і выразна прачытаць верш, байку, апавяданне працягласцю не менш як 1 хвіліна і не болей як 7. Ваша выступленне прагучыць у перадачы раённага радыё, а затым будзе размешчана на сайце “Свіслацкай газеты” ў асобнай рубрыцы. Штоквартальна шляхам галасавання будзе вызначацца лепшы чытач. У канцы года ўсе чатыры пераможцы атрымаюць права бясплатна павіншаваць праз раённае радыё сваіх блізкіх, калег і сяброў з днём нараджэння альбо іншымі святамі. Таксама пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятны падарунак ад рэдакцыі.


Конкурс стартаваў, чакаем самых смелых! Абмежаванняў па ўзросце, займаемай пасадзе і мове не прадугледжваецца.

 

Алена КЕДЗІК.

 

Предыдущая статья

Праздничные встречи
Похожие новости