banner

История Свислоччины

Архив:
Фото: На вооружении было печатное слово
13:20 08 Февраля’10
Сегодня «Свіслацкая газета» начинает свой творческий проект, посвященный 65-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне и журналистам-фронтовикам, партизанам, которые в разные годы работали в нашей районной газете. Районка родилась в партизанском отряде и была органом Белостокского партизанского соединения. Недаром ее называют газетой-партизанкой. Вместе со всем народом газета сражалась с врагом, рассказывала о боевых операциях партизан, публиковала обращения к местному населению. Печатное слово – это тоже дело, а в военных условиях – оружие.
Читать далее
Фото: 70 гадоў з дня ўтварэння Свіслацкага раёна
13:11 08 Февраля’10
12 лістапада 1939 года нечарговая трэцяя сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР. 15 студзеня 1940 года быў створаны Свіслацкі раён Беластоцкай вобласці ў складзе 17 сельсаветаў: Свіслацкага, Відзейкаўскага, Вейкаўскага, Грынкаўскага, Лукаўскага, Палонкаўскага, Грыцавіцкага, Кватарскага, Дабравольскага, Велікасельскага, Юшкаўскага, Нязбодзіцкага, Ялаўскага, Мастаўлянскага, Старалейкаўскага, Шымкаўскага, Агародніцкага і Свіслацкага гарадскога Савета.
Читать далее
Фото: Пад выявай збройнага арханёла
01:43 24 Сентября’09
Першая дакладная згадка аб Новым Двары мае дачыненне да палявання Вітаўта і Ягайлы ў Белавежскай пушчы і адносіцца да 1409 года. Вялікія князі рыхтаваліся да вайны з Лівонскім ордэнам і назапашвалі мяса для сваёй арміі. Як вядома, паляванні гэтыя не прайшлі дарма: «Вялікая вайна» 1409-1411 гг. прынесла перамогу над крыжакамі ў знамянальнай Грунвальдскай бітве 1410 г. і назаўсёды паклала канец шырокай экспансіі ордэна на землі Княства і Кароны, што, у сваю чаргу, стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай народнасці ў межах сваёй шматэтнічнай дзяржавы.
Читать далее
Фото: Касцёл Святой Тройцы
12:40 06 Сентября’09
Нельга не пагадзіцца з тым, што даваенная архітэктура Свіслачы амаль цалкам намі страчана. Аднак і па сённяшні дзень свіслачан працягвае цікавіць даўнейшае аблічча мястэчка з яго старымі вуліцамі, назвы якіх зараз забытыя, непаўторнай і каларытнай драўлянай архітэктурай, якая надавала нашаму мястэчку своеасаблівую прыгажосць і адметнасць. Сёння толькі самыя старэйшыя свіслачане могуць прыгадаць той час, калі ў Свіслачы былі вуліцы Варшаўская, Гродзенская, Рудаўская, Брэсцкая, Акопная, а таксама Гімназічная плошча, якую яшчэ называлі Рыначнай (базарнай). Свіслач была мястэчкам.
Читать далее
Фото: Свіслаччына ў планах і падзеях Невядомай вайны
07:48 19 Августа’09
Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654 — 1667 гг. паводле акрэслення Г. Сагановіча атрымала назву Невядомай. І справа нават не ў тым, што гісторыкі пра яе не ведалі, а ў тым, што доўгі час праўда аб гэтай вайне свядома скажалася. Тым цікавей для нас будзе ведаць аб тых падзеях, што закранулі і наш край, пакінулі свой след у гісторыі.
Читать далее