banner

История Свислоччины

Архив:
Фото: Праект «СГ» да Году малой радзімы «Здабытае страчанае». Дзверы ў край майстроў
10:24 30 Марта’20
Ці ведаеце вы, дзе сёння, адчыніўшы толькі адны дзверы, можна ўбачыць Свіслаччыну рамесную ўсю цалкам? Вядома, у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Без перабольшвання – гэта сапраўдны культурна-асветніцкі цэнтр. Атмасферу няспыннага творчага працэсу, у які з галавой пагружаны тутэйшыя майстры, адчуваеш ужо з парога. І адначасова разумееш, якой важнай справай яны заняты: адраджэннем, развіццём і захаваннем традыцыйных рамёстваў, мастацкіх промыслаў і самых розных відаў прыкладной творчасці.
Читать далее
Фото: Праект «СГ» да Году малой радзімы «Здабытае страчанае». Гісторыя нарадзілася  на ганчарным крузе
12:24 31 Января’20
Сёння сярод жыхароў Поразава знойдзецца нямала такiх, што скажуць: «Я з роду ганчароў». Сапраўды, некалi амаль увесь пасёлак займаўся ганчарствам. У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя Поразава лiчылася адным з буйных ганчарных цэнтраў Беларусi. У перыяд росквiту тут займалiся глiняным рамяством каля двухсот чалавек. Славілася мястэчка не толькі на ўсю акругу, але і было вядома сваімі ганчарнымі вырабамі далёка за яе межамі, а на мясцовым кірмашы заўсёды ішоў бойкi гандаль тутэйшых майстроў. Ганчарная гiсторыя малой радзiмы зараз – прадмет гонару паразаўчан. I разам з гонарам бярэ iх ахвота захоўваць i адраджаць сваю спадчыну. Так, шмат у гэтым накiрунку зроблена i робiцца ў Поразаўскай бiблiятэцы – цэнтры краязнаўства.
Читать далее
Фото: 80 гадоў Свіслацкаму раёну
09:30 15 Января’20
Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР 12 лістапада 1939 года прыняла закон, у якім гаварылася: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўз’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве».
Читать далее
Фото: Праект «СГ» да Году малой радзімы «Здабытае страчанае». Бяру ніТКУ і тку...
08:30 25 Октября’19
Ткацтва – гэта, бадай што, адзін з самых даўніх і самых распаўсюджаных на Беларусі відаў народнага мастацтва. Яно добра было вядома нашым продкам як хатняе рамяство. Нічога дзіўнага: уменне ткаць лічылася абавязковым для кожнай сялянкі, і нездарма асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы. Дэкаратыўны эфект і практычныя якасці тканых рэчаў, у першую чаргу паясоў, чатыры гады таму звярнулі на сябе ўвагу Дар’і Баранцэвіч з Корнадзі – чалавека, які з непадробнай цікаўнасцю ставіцца да ўсяго новага. Аднойчы апынуўшыся на курсах па ткацтву і атрымаўшы там пэўныя азы рамяства, Дар’я Валянцінаўна сур’ёзна занялася тэорыяй і практыкай старадаўняй справы. Спачатку разгарнула дзейнасць па аднаўленню ткацтва паясоў пры сельскім клубе, дзе працавала, а з гэтага навучальнага года завіхаецца ў Корнадзьскім ДС БШ разам з рабятамі, што ходзяць да яе на гурток «Калейдаскоп» ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы. Планы на будучыню, як кажуць, напалеонаўскія: ад аздаблення школьнага музея і аж да выпрацоўкі мясцовых рысаў ткацтва.
Читать далее