banner

Вясельны каравай

16 Декабря’16
4041

Вясельны каравай

 

У рамках раённага агляду-конкурсу народных святаў і абрадаў “З бацькоўскіх крыніц” адноўлены і паказаны на грынкаўскай сцэне абрад “Каравай”, які шырока быў распаўсюджаны сярод жыхароў навакольных вёсак.

 

На жаль, у сённяшнім жыцці ён не выкарыстоўваецца. Абрад “Каравай” быў запісаны ў 1997 годзе па ўспамінах Марыі Якаўлеўны Сініцы і Зінаіды Сцяпанаўны Пічкоўскай і ў гэтым жа годзе паказаны на раённай сцэне. У ім прымала ўдзел М. Я. Сініца. Прыгожа і ярка спявала яна аўтэнтычныя каравайныя песні.


У наш час абрад “Каравай” падрыхтавалі  вакальны калектыў “Спадчына” і ўдзельнікі гуртка сцэнічнага майстэрства “Скамарошынкі”. Ролю маці ярка і каларытна выканала Кацярына Чурак, бацькі – Алена Пічкоўская. Цудоўна гучалі грынкаўскія песні, і гледачы нібыта вярталіся ў дзяцінства, у той час, калі беглі з задавальненнем ляпіць шышкі для каравая.


Падчас паказу абраду (будзе працаваць да сярэдзіны снежня) разгорнута выстаўка вышыўкі “Ой, хацела ж мяне маць…”. Свае работы, а таксама работы родных і блізкіх прадставілі С. Гінч, Е. Пічкоўская, М. Коннік. Можна будзе ўбачыць і тыя вышыўкі, што беражліва захоўваюцца ў сектары культуры. З даўніх часоў у Грынках маладыя дзяўчаты, рыхтуючыся да шлюбу, займаліся вышыўкай. Не кожная сям’я мела ткацкі станок, каб дочкі маглі падрыхтаваць шыкоўнае прыданае, а вось вышыўкай займаліся ўсе. Бяручы ў рукі пяльцы, ніткі ды іголку, кожная з жанчын клапацілася пра тое, каб вышыўка абараняла блізкіх. Вясельныя рушнікі, настольніцы, мужчынскія і жаночыя сарочкі – вяскоўцы стараліся акружыць сябе тым, што будзе аберагаць ад любога зла.


Выстаўка носіць інтэрактыўны характар. Кожны можа адпрасаваць драўляным прасам вышыты рушнік, падабраць рамку для гатовай макаткі (вышыўкі) ці зрабіць некалькі сцяжкоў яркімі ніткамі.

 

Марыя САМАЛЕВІЧ.

Предыдущая статья

Аграрный университет – только лучшие перспективы