banner

Недзіцячы апетыт беларускіх пінгвінаў

22 Ноября’16
2261

Недзіцячы апетыт беларускіх пінгвінаў

 

У рамках сельскагаспадарчага свята «Дажынкі-2016» прайшло культурна-спартыўнае спаборніцтва «Сельская эстафета «Церамок»», арганізаванае ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У ім паўдзельнічала і каманда працоўнай моладзі з нашага раёна.

 

На працягу дзесяці конкурсных выпрабаванняў удзельнікі дэманстравалі хуткасць праходжання дыстанцыі, сілу, цягавітасць, спрыт, трапнасць і нават недзіцячы апетыт. Аматарам мастацтва, напэўна, прынесла задавальненне спаборніцтва пад назвай «Сельскі аркестр»: камандам было прапанавана, выкарыстоўваючы немудрагелісты інвентар (вёдры, пілы, лыжкі), выканаць папулярную музычную кампазіцыю. Павесяліў і «Боўлінг»: кеглі (пластыкавыя бутэлькі, напоўненыя зернем) давялося збіваць капуснымі качанамі. Сапраўдная барацьба разгарэлася і ў конкурсе «Камячкі», тым больш што ў ролі гэтых самых камячкоў, якія трэба было перакаціць ад старту да фінішу, выступалі велізарныя цюкі саломы. Сімпатыю ў гледачоў выклікалі і «беларускія пінгвіны». Сутнасць гэтага спаборніцтва складалася ў пераносе капусты, заціснуўшы яе паміж нагамі. Ну а недзіцячы апетыт давялося дэманстраваць, ядучы сасіскі ...


Свіслацкая каманда акрамя дыплома ўдзельніка прывезла дадому масу ўражанняў і вясёлых успамінаў.

 

Наталля ТУРКО.

Фота з сайта «Воранаўскай газеты». 

Предыдущая статья

Акции милиции
Похожие новости
19 Апреля’24
72
З векавым юбілеем
19 Апреля’24
71
Осторожно, бруцеллез