banner

Добраўпарадкаванне з акцэнтам на безбар’ернае асяроддзе

22 Сентября’17
1655

Добраўпарадкаванне з акцэнтам на безбар’ернае асяроддзе

 

Камфортныя і ўтульныя ўмовы для сваіх работнікаў і пацыентаў у рамках падрыхтоўкі горада да «Дажынак-2017» стварае Свіслацкая ЦРБ.

 

Асноўны фронт запланаваных рамонтна-будаўнічых работ ужо праведзены. У поўным аб’ёме завершана ўстаноўка аконных блокаў на чацвёртым, пятым, тэхнічным і цокальным паверхах галоўнага корпусу цэнтральнай раённай бальніцы. На тых жа, чацвёртым і пятым паверхах, дзе размяшчаюцца тэрапеўтычныя аддзяленні ўстановы па ахове здароўя, гаспадарчым спосабам праведзены бягучы рамонт палат і калідораў. Усяго на аб’ектах асвоена звыш 168 000 рублёў.


Зараз на ўваходзе ў будынак дыягнастычнага блока бальніцы ўстройваецца пандус. На аб’екце задзейнічаны работнікі Ваўкавыскага ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 32». Такім чынам будзе вырашана пытанне не толькі добраўпарадкавання, але і безбар’ернага асяроддзя, у якім у першую чаргу зацікаўлены маламабільныя групы насельніцтва.

 

 

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Более 150 предприятий, фирм и компаний примут участие в XIX выставке-ярмарке «Еврорегион «Неман-2017»