banner

Чытаем разам

30 Апреля’17
1466

Чытаем разам

 

Першай адгукнулася на наш конкурс Навадворская бібліятэка – цэнтр краязнаўства. Нядаўна тут у рамках абласной акцыі «Чытаем разам» прайшла гадзіна гістарычных звестак «Францыск Скарына і яго час», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У бібліятэку завіталі вучні 10 і 11 класаў Навадворскай СШ разам з класным кіраўніком Таццянай Іванаўнай Варабей. Усе разам з задавальненнем услых зачытвалі ўрыўкі з прадмоў да Бібліі, выдадзенай у 1517 годзе ў Празе, і кнігі «Юдзіф». Цікавасць у рабят таксама выклікалі выданні з тэматычнай выставы «Шлях беларускага друкаванага слова».

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

Крепка семья – красна изба