banner

Падарункі для Дзяніса і Сняжаны

18 Декабря’18
1329


На Свіслаччыне працягваецца штогадовая рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Да добрых спраў грамадскіх аб’яднанняў і неабыякавых жыхароў раёна далучыліся прадстаўнікі РА РГА “Белая Русь”.

На мінулым тыдні старшыня аб’яднання, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Арол разам з членам арганізацыі, дырэктарам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Юліяй Каладзінскай з падарункамі і цёплымі словамі наведалі сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю. На гэты раз гасцей сустракалі Дзяніс Дзюрбаш з Відзеек і Сняжана Дарошка з Дабраволі. Абодва выпускнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання г. Свіслачы.

Мікалай Іванавіч перш, чым уручыць маладым людзям з інваліднасцю салодкія падарункі і сродкі гігіены, пацікавіўся іх здароўем, запытаўся ў апекуноў, ці неабходна нейкая дапамога з боку сацыяльнай службы. Канешне ж, не абыйшлося без кранальных слоў падтрымкі і цёплых віншаванняў з нагоды калядных і навагодніх святаў.

Алена КЕДЗІК.
Фота аўтара.

Предыдущая статья

Объявлен месячник пожарной безопасности