banner
Процістаяць крадзяжам
14:00 22 Июля’18
609

Процістаяць крадзяжам

У Свіслацкім РАУС падвялі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе 2018 года. У нарадзе прынялі ўдзел намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Валерый Козел, пракурор раёна Аляксей Тамчанок, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Дзяніс Ісар, начальнік аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Валерый Аліфяровіч.


Узровень злачыннасці  ў раене значна вырас і склаў 52,7% злачынстваў на 10 тысяч насельніцтва (сярэднеабласны – 41,2%). Аднак нягледзячы на рост злачынстваў з 53 да 81 факта, не дапушчана росту асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў (у 2017-м – 7, 2018-м – 5), у тым ліку ў сферы сямейна-бытавых адносін, а таксама згвалтаванняў.


Як адзначыў начальнік РАУС Валерый Раманчук, сярод здзейсненых злачынстваў пераважаюць крадзяжы. Іх рост склаў з 15 да 40. Калі па выніках мінулага года злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Зарэгістравана не было, то за бягучы перыяд гэтага – 7. Акрамя таго, адбыўся рост злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах (з 5 да 7), злачынстваў у сельскай мясцовасці (з 32 да 57). Узрасла колькасць рэцыдыўных злачынстваў. Разам з тым паменшылася раскрывальнасць злачынстваў (з 77,4% да 75,9%), што для нашага аддзела непрымальна.


Негатыўны ўплыў на стан крымінагеннага становішча аказваюць злачынствы, учыненыя ў стане алкагольнага ап’янення. Па словах начальніка аддзела, праца па выяўленні ачагоў самагонаварэння, а таксама грамадзян, якія рэалізуюць самагон, праводзілася малаэфектыўна. Маюцца праблемы ў арганізацыі працы па забеспячэнні дарожнай бяспекі, а менавіта ў частцы выяўлення грубых парушэнняў ПДР, што прывяло да росту ДТЗ, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Валерый Раманчук крытыкаваў работу службы прафілактыкі, крымінальна-выканаўчай інспекцыі, аддзялення крымінальнага вышуку, інспекцыі па справах непаўналетніх.


Станоўчую адзнаку па выніках аператыўна-службовай дзейнасці атрымала работа службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі, аператыўна-дзяжурнай службы, канвойнай групы, а таксама службы па грамадзянству і міграцыі.


Намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама акцэнтаваў увагу на больш жорсткім падыходзе ахоўнікаў парадку да сваёй працы. Аддзел дзеяздольны і не мае права зніжаць планку па раскрыцці злачынстваў (не ніжэй за 80%, як было заўсёды). Неабходна наладзіць настаўніцкую работу, замацаваць за маладымі супрацоўнікамі больш дасведчаных, кіраўнікі падраздзяленняў не павінны зніжаць кантроль за падначаленымі.


Нарада скончылася на прыемнай ноце – узнагароджаннем тых, хто вызначыўся па службе. Медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені ўручана старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку маёру міліцыі Аляксандру Баралю, нагрудны знак «За адзнаку» УУС Гродзенскага аблвыканкама – участковаму інспектару старшаму лейтэнанту міліцыі Арцёму Карпуку. Граматай УУС Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель прапаршчык міліцыі Уладзімір Кавальчук. Падзяку УУС атрымаў старшы інспектар па дазвольнай рабоце маёр міліцыі Андрэй Пясняк. Чатырох супрацоўнікаў павіншавалі з новымі званнямі. Інспектар КВІ Валянціна Будкова атрымала пагоны капітана міліцыі, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку Дзмітрый Сушко і Арцём Кавалеўскі, участковы інспектар Дзмітрый Трахімік – пагоны старшага лейтэнанта міліцыі.

 

 

Марина ЯНЮК.

Фото автора.

Текст: olja

Предыдущая статья

Спасатели-пожарные проводят мониторинг мест уборки и хранения зерна