banner

У сценах Свіслацкай паліклінікі прайшла абласная акцыя “Разам супраць рака”

21 Августа’19
2644

У сценах Свіслацкай паліклінікі прайшло маштабнае мерапрыемства прафілактычнага характару – абласная акцыя “Разам супраць рака”. Сюды з’ехаліся высокакваліфікаваныя спецыялісты з абласнога цэнтра. У фае паліклінікі дэлегацыю прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў і прадстаўнікі кіраўніцтва ўстаноў па ахове здароўя раёна. 


Падчас сустрэчы яны падзякавалі медыцынскім работнікам за арганізацыю праекта, накіраванага на прафілактыку анкалагічных захворванняў і пажадалі плённай працы з насельніцтвам Свіслаччыны.

З 10 гадзін пацыенты маглі трапіць на прыём і пракансульціравацца ва ўрача-анколага-хірурга уралагічнага кабінета анкадыспансэрнага аддзялення “Гродзенская ўніверсітэцкая клініка” Мікалая Бублевіча, урача-анколага-хірурга анкалагічнага аддзялення клінікі Дзмітрыя Гаўрона, урача ўльтрагукавой дыягностыкі Ігара Гаўрона, урача-анколага-хірурга Таццяны Гарэлік, у намеснікаў галоўнага ўрача клінікі Уладзіміра Кеды і Юрыя Пакульневіча, урача-атарыналарынголага Дзмітрыя Плаўскага, урача-дэрматавенеролага Наталлі Каракоўскай і іншых.









Падчас акцыі працуюць тры пляцоўкі: інфармацыйная, кансультацыйная і дыягнастычная. На першым паверсе пацыенты паліклінікі могуць змераць артэрыяльны ціск, узровень глюкозы, праверыць індэкс масы цела, а таксама звярнуцца да інфармацыйных стэндаў, памятак і брашур, якія змяшчаюць шэраг карысных рэкамендацый.


Ірына ДУБОК, загадчык аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:


Прафілактычны праект “Разам супраць рака” накіраваны на прафілактыку і раннюю дыягностыку анкалагічных захворванняў. Чаму была звернута ўвага менавіта на анкалагічныя захворванні, бо дадзеная паталогія ўваходзіць у чацвёрку неінфекцыйных захворванняў, ад якіх пакутуюць людзі працоўнага ўзросту. Ваш раён чацвёрты, куды прыехалі спецылісты такой вялікай групай. І як паказалі рэзультаты папярэдніх выязных прыёмаў, такое мерапрыемства эфектыўнае: 16–18 працэнтам пацыентаў, якія звярталіся да ўрачоў, назначаны дадатковыя абследаванні.

Уладзімір КЕДА, намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай універсітэцкай клінікі:


Прыём вядзе намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай універсітэцкай клінікі Уладзімір КЕДА

Такія мерапрыемствы дапамагаюць пацыентам, якія знаходзяцца на вялікай адлегласці ад абласнога цэнтра, пракансультавацца ў спецыялістаў розных профіляў. Акцыя нездарма накіравана на прафілактыку і раннюю дыягностыку анкалагічных захворванняў. На 1 жніўня ў нашай вобласці знаходзілася на ўліку 32,5 тысячы пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі. За пятнаццаць гадоў колькасць такіх пацыентаў павялічылася ў два разы. 

Грамадства павінна памятаць, што здароўе чалавека залежыць толькі на 10–15% ад медыцыны, палова закладзена на генетычным узроўні, таксама на здароўе ўплываюць навакольнае асяроддзе, лад жыцця і іншыя фактары. Таму гаварыць, што ўрач адказвае за здароўе насельніцтва, гэта неправільна. У першую чаргу павінен пацыент сачыць за сваім здароўем, а ўрач яму дапамагаць у гэтым: кансультаваць, даваць рэкамендацыі, займацца ранняй дыягностыкай і, канешне ж, прафілактыкай.

Алена КЕДЗІК

Фота аўтара

Предыдущая статья

Як бібліятэкі Гродзеншчыны рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме