banner

У падарунак пакінулі прыгожыя дрэўцы

05 Ноября’19
1141


У адзін з суботніх дзён мы адправіліся ў парк адпачынку, які размешчаны ў нашым гарадскім пасёлку Поразава. І, паверце, нездарма!

Надвор'е стаяла цудоўнае: ласкава свяціла сонейка, у паветры кружыліся рознакаляровыя лісточкі, лятала павуцінка. Колькі ўсяго незвычайнага можна ўбачыць, калі ўважліва прыгледзецца і прыслухацца да прыроды! А калі ты разам са сваімі педагогамі і таварышамі, адпачынак становіцца яшчэ цікавейшым!

Мы зрабілі самыя сапраўдныя адкрыцці, даведаліся шмат цікавых фактаў аб розных дрэвах і хмызняках, птушках і жывёлах. Акрамя гэтага сталі актыўнымі ўдзельнікамі экалагічнай гульні “Павуцінка”, а яшчэ разгадвалі экалагічныя загадкі. І самае галоўнае, каб наш парк прыгажэў і маладзеў, мы прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзі дрэўца”. Дзве маладзенькія ялінкі і сасонка з'явіліся ў зялёнай паркавай сям'і.

Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы нашай школы: Максім Глякоўскі, Аляксандра Ларчанка, Аліна Ляпешка, Данііл Несцерык, Аліса Бабаш, Кацярына Пакачайла. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія любяць паходы, вучыліся правільна ставіць турыстычную палатку, а кансультантамі ў гэтай цікавай справе сталі члены гуртка “Турысцяты”.

Дзіяна ШТОП, вучаніца 5 класа Поразаўскай сярэдняй школы

Предыдущая статья

Вакцинация против гриппа – 7 полезных фактов
Похожие новости