banner

Дарогамі класікі па малой радзіме

16 Февраля’19
1574

Сёння ў гімназіі № 1 ім. К. Каліноўскага г. Свіслачы прайшло не проста мерапрыемства шостага школьнага дня, а дзіўная сустрэча з класікамі беларускай і рускай паэзіі. Назва ёй – фестываль рытарычнага майстэрства "Дарогамі класікі...".


Прымеркаваны фестываль да Года малой радзімы і таму тэматычная накіраванасць прадстаўленых літаратурных твораў была цалкам чаканай. Любоўю да краіны, сям'і, роднай мовы, прыроды, сяброў дыхаў кожны радок верша і прозы.

Нароўні з вучнямі старэйшых класаў свае сілы, атрымліваючы асалоду ад гучання беларускай мовы, спрабавалі першакласнікі. Прыгожа і цікава распавядалі пра сваю краіну і малую радзіму гімназісты на англійскай мове. А некаторыя дзеці ўпершыню чыталі са сцэны вершы ўласнага сачынення.

Прыемна было пачуць на фестывалі разам з творамі вядомых класікаў і вершы нашых землякоў: "Свіслачы" Васіля Каржаневіча і "Свіслацкі вальс" Аліны Адашчык. Бо любоў да сваёй вялікай краіны пачынаецца з шчырага захаплення сваёй малой радзімай.

Вольга БУБЕНЧЫК.

Фота Вольгі БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Знакомьтесь с новыми участниками нашего конкурса: веселыми и озорными ребятами из Гринковского ДС СШ
Похожие новости