banner

Падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве

16 Сентября’17
1455

Падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве

Сёння раніцай старшыня Свіслацкага райвыканкама Уладзімір Анішчык сустрэўся з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі “Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю”. Уладзімір Сяргеевіч падзякаваў навукаўцам за тое, што яны правялі глыбокую даследчую работу па вывучэнню гісторыі нашай Свіслаччыны. Ён зазначыў, што гэта зямля вельмі багатая на цікавыя археалагічныя аб’екты, і калі будзе жаданне і магчымасць, можна знайсці шмат чаго новага і карыснага для абодвух бакоў.

 

 

 

 

У сваю чаргу дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч быў прыемна ўражаны шчырай зацікаўленасцю старшыні райвыканкама гісторыяй таго краю, у якім яму давялося жыць і працаваць. На жаль, гэта рыса характару ўласцівая асобным прадстаўнікам улады. Вячаслаў Віктаравіч падзякаваў Уладзіміру Сяргеевічу ад імя ўсіх удзельнікаў канферэнцыі за гасціннасць і дадаў, што вынікам гэтай плённай сустрэчы стане кніга, выданне якой ужо запланавана Інстытутам гісторыі ў серыі “Беларусь: старонкі гісторыі”, а ў будучыні, магчыма, з’явіцца і манаграфія.

 

 

Лагічным завяршэннем сустрэчы на вышэйшым узроўні стала падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам.

 

 

 

Затым удзельнікі канферэнцыі ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Кулікова і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Паўлючэні пазнаёміліся з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Свіслаччыны.

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Шанс есть, было бы желание