banner

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў адукацыі Свіслаччыны

10 Января’19
1688
З мэтай павышэння культуры афармлення школ, дзіцячых садоў, устаноў дадатковай адукацыі, забеспячэння ў іх парадку і супрацьпажарнай бяспекі, стварэння святочнай атмасферы прайшоў раённы агляд-конкурс, арганізаваны аддзелам адукацыі райвыканкама.

Усе ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і праявілі творчасць, фантазію, неардынарнасць пры афармленні дваровых тэрыторый, холаў, актавых залаў, класаў, групавых пакояў.

Кожная ўстанова ўпрыгожана ў сваім адметным стылі. Шмат намаганняў прыклалі да такой творчай справы педагогі, навучэнцы і іх бацькі, якія стварылі прыгожыя святочныя кампазіцыі і фотазоны.

Пераможцамі конкурсу сталі Ханявіцкі ДС СШ  і яслі-сад № 2 г. Свіслачы.

Другое месца заняла Поразаўская СШ.

СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы адзначана ў намінацыі «Святочная ілюмінацыя».

Гімназія № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы і Дабравольскі ДС СШ перамаглі ў намінацыі «Лепшы хол».

Намінацыя «Лепшае навагодняе афармленне тэрыторыі ўстановы адукацыі» прысуджана Дварчанскаму ДС БШ.

Корнадзьскі ДС БШ
прызнаны лепшым у намінацыі «Лепшая навагодняя кампазіцыя», а дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Свіслачы – у намінацыі «Лепшая актавая зала».

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Предыдущая статья

У падарунак – экскурсія