banner
Прынёманскі край – юбіляр
18:38 08 Февраля’19
244

У Свіслацкай раённай бібліятэцы працуе выстава «Гродзеншчына – цудоўная кветка вянка Беларусі», прысвечаная 75-годдзю Гродзенскай вобласці.


Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы – гэта знаёмства з гісторыяй узнікнення Гродзенскага рэгіёну. І кропкай адліку тут з’яўляецца дзень 20 верасня 1944 года. Безумоўна, станаўленне і развіццё прынёманскага краю – гэта плён нястомнай працы адданых сваёй радзіме людзей. Пра вядомых палітыкаў, дзеячоў навукі і культуры, спартсменаў, лёсам звязаных з Гродзеншчынай, ганаровых грамадзян гарадоў вобласці таксама раскажа выстава. Зацікаўлены наведвальнік бібліятэкі можа знайсці на паліцах і багаты матэрыял аб прамыслова-вытворчым патэнцыяле рэгіёну. Не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі вядома прадукцыя такіх буйных прадпрыемстваў, як «Гродна Азот», «Краснасельскбудматэрыялы», «Лідсельмаш», «Лакафарба», «Шклозавод «Нёман» і іншых. Сваю вагу мае ў эканоміцы Гродзеншчыны і сельская гаспадарка.


Прынёманскі край вельмі прывабны для турыстаў. Гэты факт таксама не застаўся па-за ўвагай бібліятэкараў. Асобны раздзел экспазіцыі абавязкова раскажа цікаўным пра помнікі гісторыі і культуры, якімі ганарыцца Гродзенская вобласць, пра шматлікія міжнародныя, рэспубліканскія і абласныя фестывалі і конкурсы, якія тут ладзяцца. Сваё месца на выставе знайшлі і мастацкія творы пісьменнікаў і паэтаў, якія сваімі сямейнымі каранямі звязаны з Гродзеншчынай: гэта Ларыса Геніюш, Аляксей Карпюк, Вольга Іпатава, Людміла Кебіч і іншыя аўтары.


Наталля ТУРКО.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Финальные соревнования “Снежный снайпер” торжественно открылись в “Раубичах”
Комментарии 0

Ваше имя

Комментарии