banner

Школа. Веды. Экзамены

07 Июня’19
1050


На здымку: экзамен па англійскай мове здаюць выпускнікі гімназіі № 1.

На мінулым тыдні на ўрачыстых лінейках для школьнікаў прагучаў апошні званок. Аднак не ўсе вучні адправіліся на летні адпачынак. Гарачая пара экзаменаў наступіла ў выпускнікоў.

За курс базавай школы пацвярджаюць свае веды 142 вучні. Пісьмовыя экзамены яны здаюць па беларускай і рускай мовах, матэматыцы. З іх 11 навучэнцаў прэтэндуюць на пасведчанне з адзнакай.

Адзінаццацікласнікі здаюць чатыры экзамены: пісьмовыя – па рускай ці беларускай мове (на выбар) і матэматыцы, вусныя – па замежнай мове і гісторыі Беларусі. З 106 выпускнікоў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 17 юнакоў і дзяўчат прэтэндуюць на залатыя медалі.

Наперадзе ў школьнікаў – цэнтралізаванае тэсціраванне і ўступныя экзамены ва ўстановы адукацыі, дзе яны атрымаюць прафесіі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 166 ад 2 мая 2019 г. з мэтай забеспячэння выпускнікоў роўнымі магчымасцямі пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдне спецыяльнай адукацыі створана дзяржаўная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў. Камісія каардынуе ўвесь працэс уступнай кампаніі, а таксама вырашае спрэчныя пытанні, вядзе прыём грамадзян. 

Сёння для выпускнікоў экзамены скончыліся і яны развітаюцца з роднай школай. А заўтра ў 16 гадзін прыгожыя і стыльныя юнакі і дзяўчаты прыйдуць на гарадскую плошчу на раённы выпускны баль, які стане самым кранальным момантам развітання і пачаткам новага дарослага жыцця.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.
Фота аўтара.


Предыдущая статья

Улучшить торговое обслуживание