Сёння педагогі і вучні гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце “Праўда-памяць”, які прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Таксама школьны дзень гімназісты пачалі з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Дарослым і дзецям яны прапаноўвалі растлумачыць сэнс некаторых беларускіх слоў. Цікава прайшлі літаратурныя чытанні твораў беларускіх аўтараў. Ахвотна да іх далучыліся не толькі вучні, але і настаўнікі.
З цікавасцю школьнікі разглядалі флаеры, якія яны рыхтавалі на працягу тыдня. Дзень беларускай мовы стаў для гімназістаў яркім і запамінальным.
Сняжана ЖУРНЕВІЧ