banner

У кожным радку – наша гісторыя (+ відэа)

28 Февраля’19
1826

Святочнае мерапрыемства пад такой назвай адбылося ў Грынкаўскім сектары культуры і вольнага часу. А прымеркавана яно было да выхаду юбілейнага, 50-га, нумара газеты “Вёсачка мая”.

Выдаваць свой, вясковы, сродак масавай інфармацыі грынкаўскія работнікі культуры пачалі ў снежні 2015 года. Тады ён называўся “Гринковский вестник”.


Да гэтага былі толькі мары, – гаворыць загадчык сектара, галоўны рэдактар “Вёсачкі...” Марыя Самалевіч. – Вельмі хацелася дзяліцца багатым матэрыялам аб рабоце, аб жыцці вёсачкі і яе жыхароў, аб гісторыі родных мясцін. Над кожным нумарам працавалі плённа. Газета станавілася цікавейшай. З ёй раслі і мы. У лютым 2016-га сталі выходзіць пад другой назвай – “Вёсачка мая”. Да прэс-клуба далучыліся новыя сілы. Сёння ў “Вёсачку...” пішуць усе. І чытаюць таксама. З гэтага года яна выходзіць у каляровым вакананні. Па-ранейшаму штомесячна. Яе тыраж – 50 экзэмпляраў. Яшчэ адзін шаг наперад – гэта выхад “Вёсачкі маёй” у інтэрнэт-прастору. Вясковы сродак інфармацыі ўжо мае і значную ўзнагароду. У 2018 годзе грынкаўскі прэс-клуб атрымаў Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” у намінацыі “Лепшы грамадска-культурны клуб”.


У гэты дзень падтрымалі грынкаўскіх калег і парадаваліся разам з імі з нагоды выхаду юбілейнага нумара іх газеты і журналісты раённай “Свіслацкай газеты”. Словы захаплення творчай душой жыхароў Грынок, іх гарачымі сэрцамі выказала са сцэны галоўны рэдактар раёнкі Вольга Бубенчык. Жаданымі гасцямі былі на мерапрыемстве і школьнікі – актывісты клубнай працы.



Яны парадавалі прысутных добрымі вершамі. Не абыйшлося і без народнай песні ў выкананні вакальнага калектыву “Спадчына”. 



Цікавасць выклікала і размешчаная ў зале літаратурная выстава “Я пакланюся нізка да зямлі”. Найбольш дарагія для саміх арганізатараў экспанаты – свежыя падшыўкі газеты “Вёсачка мая”.



Наталля ТУРКО.

Фота аўтара.

Відэа Вольгі БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Интервью с начальником главного управления идеологической работы и по делам молодежи облисполкома Александром Версоцким