banner

Шоу "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" можна ўбачыць 16 мая ў эфіры "Беларусь 1"

17 Апреля’20
922

Тэлевізійны праект Еўрапейскага вяшчальнага саюза "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" можна ўбачыць 16 мая ў эфіры "Беларусь 1", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская.

"У прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1", а таксама на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі выйдзе тэлевізійны праект Еўрапейскага вяшчальнага саюза "Еўрабачанне: Europe Shine a Light". Ад нашай краіны ўдзел у шоу прыме пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" - група VAL", - сказала Святлана Смалонская-Краскоўская. Акрамя 41 еўрапейскай вяшчальнай кампаніі, якая ўдзельнічае ў праекце "Еўрабачанне: Europe Shine a Light", і Аўстраліі канцэртную праграму ў рэжыме live пакажуць таксама тэлеканалы Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Косава і Чарнагорыі.

Як паведамлялася, рашэнне аб адмене конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме ў яго прывычным фармаце было прынята ЕВС у сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Замест гэтага тэлегледачоў чакае асаблівае шоу без конкурснага спаборніцкага прынцыпу. У прамым эфіры з дапамогай відэапаштовак пераможцы і зоркі "Еўрабачання" розных гадоў, а таксама артысты адмененага конкурсу звернуцца да свету са словамі падтрымкі і падзякі, прадставяць найбольш яркія 30-секундныя фрагменты сваіх конкурсных кампазіцый і выканаюць агульную песню "Love Shine A Light". Асаблівым элементам праграмы стане сумеснае віртуальнае выкананне песні "What's Another Year" паклоннікамі "Еўрабачання" з усяго свету.

Двухгадзіннае тэлешоу "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" будзе трансліравацца ў прамым эфіры з тэлестудыі ў Нідэрландах. Вядучыя Шанталь Янзен, Эдсілія Рамблі і Ян Сміт прадставяць тэлемасты з краінамі-ўдзельніцамі. У прамым эфіры на "Беларусь 1" і на сайце медыяхолдынга трансляцыя праграмы "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" пачнецца ў 22.00. Каменціраваць шоу будзе Яўген Перлін.

Предыдущая статья

Акция Белорусского детского фонда