banner

Рабяты КВЗ «Не такія як усе»

16 Ноября’19
1515
2 лістапада ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў абласны этап рэспубліканскай акцыі «Восеньскі марафон», які сабраў разам прадстаўнікоў 12 каманд. 

Дадзенае мерапрыемства  было накіравана на распаўсюджванне і далучэнне да руху КВЗ як мага больш таленавітай, крэатыўнай моладзі, прафілактыку дрэнных звычак сярод дзяцей і падлеткаў. Самы актыўны ўдзел у свяце іскрамётнага гумару, цудоўных песень і непаўторнай акцёрскай гульні прынялі прадстаўнікі каманды «Не такія як усе» з другой гарадской школы.

Рабяты паказалі яркія нумары, пакарыўшы гледачоў сваёй непадобнай да іншых манерай трымацца на сцэне, пераўвасабляцца ў розныя вобразы літаральна за некалькі хвілін. Як вынік – наша каманда атрымала дыплом ІІ ступені. Прыемна таксама адзначыць, што ў намінацыі «Лепшая актрыса гульні» пераможцай стала Арына Сарцісон, вучаніца 11 класа СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы.  



Уладзімір Міхальчык
Фота аўтара

Предыдущая статья

Чего хотят в Кобыльниках?