banner

На хвалях паэзіі (+ відэа)

25 Марта’19
1532
Паэзія – гэта асалода словам, якое валодае асаблівай энергіяй. Яна прымушае нас па-новаму глядзець на свет, дае магчымасць выказаць свае пачуцці, узвышае нас над светам штодзённасці, узбагачае духоўна.

Кожны год, пачынаючы з 1999-га, 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. З гэтай нагоды акунуцца ў чароўны свет рыфмаў на мерапрыемства «З любоў’ю – кожны радок» запрасіла сваіх наведвальнікаў Свіслацкая раённая бібліятэка.



На сустрэчу з аматарамі паэтычнага слова, у ліку якіх былі вучні гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў, прыйшлі таленавітыя свіслацкія паэты Ганна  Мысліцкая, Наталля Цяцерыч, Іван Ламашкевіч, Ніна Васілюк і Таццяна Каховіч.


Госці з задавальненнем дзяліліся са слухачамі сваім талентам, распавядалі свае жыццёвыя гісторыі і дэкламавалі вершы. У цёплай, сяброўскай абстаноўцы прысутныя пачулі з вуснаў аўтараў шмат вершаваных прызнанняў у каханні да малой радзімы, да людзей, вершы, якія распавядаюць пра прыгажосць свіслацкага краю, вершаваныя казкі і гумарэскі.



Ігар БАЯРКІН
Фота і відэа аўтара

Предыдущая статья

Много дел у важного отдела