banner
Год Книги
Фото: Адвечная магія кнігі
11:38 17 Сентября’12
Сённяшнія нашыя суразмоўцы разважаюць над тым, якую ролю ў іх жыцці адыграла бібліятэка, кніга наогул і ці можа камп’ютар стварыць альтэрнатыву кнізе. Адметная агульная асаблівасць усіх апытаных (а гэта выпадковыя прахожыя) – у кожнага з іх ёсць свая бібліятэка.
Читать далее
Фото: Вызначальнікі  шляху чалавецтва
10:54 17 Сентября’12
Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу дзяржавы і грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Свята бібліятэчнай культуры адзначаецца ў нашай краіне з 2001 года згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога быў прызначаны Дзень бібліятэк — 15 верасня. Гэта дата была выбрана не выпадкова: 15 верасня 1922 года лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі.
Читать далее
Фото: У свет чароўны  запрашаюць кнігі
10:36 01 Сентября’12
У бібліятэкі раёна з пачатку бягучага года паступіла каля 6 тысяч новых выданняў, з іх 3 тысячы – газеты і часопісы. Прыемна адзначыць актыўнасць чытачоў, якія прынялі ўдзел у раённай бібліятэчнай акцыі “Жыві, кніга!”. Імі было падаравана каля 3 тысяч экзэмпляраў кніг.Бібліятэкі актыўна папулярызуюць айчынную літаратуру, далучаюць падлеткаў да лепшых літаратурных твораў, выяўляюць творчыя здольнасці сваіх чытачоў праз мерапрыемствы, якія праходзяць у рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Кніга ў маім жыцці”.
Читать далее
Фото: Слова-сорняки,  или  В чем  культура речи?
10:50 20 Августа’12
Мы живем в  Год книги.  Друзья! Стоит перечитать  замечательный юмористический  роман И. Ильфа и Е. Петрова «Двенадцать стульев». Словарь Эллочки-людоедки составлял лишь 30 слов, но ими она могла выразить практически любую свою мысль.  Прозвище «людоедка» дано Эллочке авторами как сравнение с людоедами племени Мумбо-Юмбо, чей словарный запас «составляет 300 слов» (то есть в 10 раз больше Эллочкиного)…Перечитайте «Двенадцать стульев», и, я уверен, вы заметите, что и в XXI веке среди нас не перевелись Эллочки. А чтобы не слыть ими, читайте книги, друзья! Они ведь учат нас, кроме всего прочего, говорить красиво, грамотно, интеллигентно…
Читать далее
Фото: Вялікія майстры  беларускага слова
12:59 11 Августа’12
У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, пачэснае месца займаюць народныя паэты Беларусі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Танк.  Класікі нацыянальнай літаратуры, вялікія мастакі беларускага слова, аўтары паэтычных шэдэўраў, яны ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага пісьменства. Ушанаваць выдатных паэтаў Беларусі, папулярызаваць іх творчасць, далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта раённага бібліятэчнага конкурсу “Вялікія майстры беларускага слова”. У рамках яго ладзяцца цікавыя і займальныя мерапрыемствы, электронныя прэзентацыі, літаратурныя вандраванні. Да ўвагі наведвальнікаў у бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, выставы-прапановы, выставы-знаёмствы “Песняры зямлі беларускай”, “Волаты слова народнага”, “У вянок песнярам”, “Роднага слова гук чароўны”. На працягу ўсяго года выставы будуць папаўняцца новымі інфармацыйнымі матэрыяламі, артыкуламі з перыядычных выданняў аб песнярах зямлі беларускай і іх творах.
Читать далее