banner

Уславілі беларускае кнігадрукаванне

14 Декабря’17
2266

Уславілі беларускае кнігадрукаванне

Сёння наша газета атрымала доўгачаканую ўзнагароду – Дыплом лаўрэата творчага конкурсу “Спадчына”, арганізатарамі якога выступілі грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз журналістаў” і РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, ў намінацыі “Лепшае рэгіянальнае выданне па асвятленню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”. У ліку лаўрэатаў конкурсу калегі і раённыя газеты з іншых абласцей рэспублікі.

 

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання, у тым ліку пераможцаў конкурсу маладых журналістаў “Дэбют”, праходзіла ў Мінску ў Доме журналіста падчас пленума Праўлення ГА БСЖ.

 

Адкрываючы пленум, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў” Анатоль Іванавіч Лемяшонак адзначыў, што на фоне грандыёзных змен, якія адбываюцца сёння ў свеце, роля журналістыкі становіцца ўсё больш значнай. Перад прафесійнай журналістыкай устае складаная задача – дапамагчы людзям разабрацца ва ўсіх гэтых падзеях.

 

Размова ішла і аб новых напрамках дзейнасці БСЖ, сярод якіх адкрыццё школы маладога журналіста ў Гродне, стварэнне супольнасці журналістаў Расіі і Беларусі “Друзья-Сябры”.

 

Што тычыцца членства ў Беларускім саюзе журналістаў, то ў мінулым годзе, па самых сціплых падліках, ён прырос 54 новымі журналістамі, а ў гэтым годзе – 72. І гледзячы на маладых калег, якіх запрашалі для ўручэння грамат, верыцца – гэта добрая тэндэнцыя.

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Чудеса под Новый год