banner
Владимир Михальчик
Редактор радиовещания
Свіслаччына, табе прысвячаю...
08:55 26 Ноября’19
З маленства мы ведаем свой родны куток, сваю вуліцу, свой двор. Туды, стаўшы ўжо дарослымі людзьмі, хочам вярнуцца, каб апынуцца ў чароўным свеце дзяцінства.
Мне пашчасціла нарадзіцца на Свіслаччыне, праслаўляць яе на розных конкурсах, алімпіядах, фестывалях. Стаўшы дарослым чалавекам, наведаўшы многія краіны свету, я зразумеў, што самая родная для мяне старонка – гэта мой край. Ім я ганаруся, яго заўсёды вітаю, пра мінулае і будучыню з вамі, паважаныя чытачы, разважаю.

Радзіма мая –
той дзіўны куточак,
Дзе нарадзіўся я,
маленькі чалавек.
Дзе калыхала мяне маці,
вадзіла ў садочак
Ды казкі казала,
што жывуць з века ў век.

Пра шчасце, падман
і пра каханне,
Што так рэдка бывае
ў нашым жыцці.
Калі прыйдзе – спяшаемся
мы на спатканне
З каханай, каб апынуцца
ў тым забыцці.

Пра хараство той дзівоснай
прыроды,
Што не кранаюць ніколі
нягоды.
Бо ёсць у нас столькі
чароўных мясцін,
Дзе ўсе разам жывуць, як адзін.

Дзе палеткі шумяць і
квітнеюць лугі,
Ды спеў птушак чуваць
у сасновым бары.
А рачулка-чарадзейка
заліхвацкі міргае
Ды падлеткаў купацца
да сябе запрашае.

Сярод гэтага хараства
я даўно ўжо жыву
І з сям’ёю прыроду,
як магу, берагу.
Бо не хочацца мне,
каб праз сталецці
Мой дзіўны куточак
захліпнуўся ў смецці.

А хачу я, каб мая
малая радзіма
Жыла і квітнела, ды дзетак
расціла.
Каб Гасподзь не прынёс
да нас усіх вайны,
Катаклізмаў альбо
міжнацыянальнай разні.


Шануйце сваю малую радзіму, рабіце ўсё магчымае, каб праслаўляць яе. Бо больш роднага куточка вам не знайсці ва ўсім белым свеце. Можа, хтосьці і не пагадзіцца са мной, але для мяне гэта так.

Текст: Владимир Михальчик

Предыдущая статья

ГАИ рекомендует переобуть машины в зимние шины